У межах візіту ў Беларусь 5—12 жніўня дэлегацыя Міністэрства абароннай прамысловасці Пакістана пад кіраўніцтвам федэральнага міністра Рана Танвіра Хусейна ўзяла ўдзел у першым пасяджэнні сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, наведала шэраг прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі, дзе азнаёмілася з магчымасцямі стварэння і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння.
Напярэдадні пасяджэння адбылася сустрэча старшыні Дзяржкамваенпрама Сяргея Гурулёва з кіраўніком пакістанскай дэлегацыі. Яны пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, вызначылі прыярытэтныя кірункі сумеснай працы на найбліжэйшую перспектыву.
Падчас першага пасяджэння камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве бакі разгледзелі парадак сумеснай працы па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, падпісанага ў Ісламабадзе 29 мая 2015 года, а таксама абмеркавалі пытанні рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015