https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс пераваг спажыўцоў "Народная марка — 2016"


Сёлета конкурс праводзіцца трэці раз.
"Народная марка" — штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў СМІ.

Як паведамілі ў аргкамітэце "Народнай маркі", рэкламным агенцтве "Белая карона", да 31 жніўня ў шэрагу СМІ будуць публікавацца анкеты, якія прапаноўваецца запоўніць спажыўцам. Ахвотныя могуць спантанна ўказаць тавары і паслугі, якія яны ведаюць і набываюць, у розных намінацыях. "Менавіта масавы спажывец з`яўляецца журы, якое вырашыць, хто сёння ў Беларусі вырабляе лепшыя тавары і паслугі", — падкрэсліваюць арганізатары.

Наклад анкет, размешчаных у друкаваных СМІ, перавышае тры мільёны асобнікаў. Акрамя таго, для галасавання задзейнічаны вядучыя інтэрнэт-рэсурсы Беларусі. 

Сярод тых, хто запоўніў анкету, будуць разыграны прызы — 100 сярэбраных і 10 залатых зліткаў. Розыгрыш па выніках першага этапу галасавання адбудзецца 9 верасня.

Імёны лепшых брэндаў краіны ў намінацыях "харчовыя тавары", "нехарчовыя тавары" і "паслугі" будуць традыцыйна абнародаваны ў перыяд калядных і навагодніх святаў. 

На леташняй цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў арганізатары конкурсу адзначалі рост цікавасці да яго з боку спажыўцоў, а таксама тую акалічнасць, што беларускія брэнды абышлі імпартныя з вялікім адрывам у розных катэгорыях.

У 2014 годзе Мінгандлю, пад патранажам якога праводзіцца конкурс, зацвердзіў дадатковую ўзнагароду — дыпломы для лепшых удзельнікаў праграмы па імпартазамяшчэнні.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2015
 
Дата публикации:09.08.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1225
 
Ключевые слова:
Конкурс Народная марка Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме