Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі Дагавора аб далучэнні Кыргызстана да Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Дагавор аб далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС быў падпісаны ў Маскве 23 снежня 2014 года. Яго паўнацэннаму ўдзелу ў аб`яднанні будзе папярэднічаць пераходны перыяд, у сувязі з чым дзяржавы-ўдзельніцы падрыхтавалі і падпісалі 8 мая 2015 года ў Маскве пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызстанам патрабаванняў базавага дагавора.
У прыватнасці, агаворваецца, што з даты ўступлення ў сілу дагавора аб далучэнні Кыргызстан будзе прымяняць адзіную таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, а адзіны мытны тарыф пачне дзейнічаць пасля прыняцця Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам рашэння аб адмене мытнага кантролю тавараў і транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца праз кыргызска-казахстанскі ўчастак дзяржграніцы.
Асобным пратаколам унесены праўкі ў базавы дагавор аб ЕАЭС у сувязі з далучэннем новага ўдзельніка.
Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнтамі Расіі, Беларусі і Казахстана. У студзені 2015 года членам аб`яднання стала Арменія. Дакумент аб ЕАЭС, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года, прадугледжвае свабоднае перамяшчэнне паміж краінамі-членамі тавараў, капіталаў і рабочай сілы, а таксама аказанне паслуг.
14 ліпеня 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС
14 ліпеня 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС