https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія падаўжае эмбарга на пастаўкі заходніх прадуктаў харчавання яшчэ на год


Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Урад звярнуўся да мяне з пісьмом прадоўжыць меры, якія мы прынялі ў адказ на гэтыя дзеянні нашых партнёраў з некаторых краін, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Я сёння ў адпаведнасці з гэтым пісьмом падпісаў указ аб прадаўжэнні дзеяння асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ".

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што прынятыя контрмеры будуць добрым арыенцірам для айчынных сельгаставаравытворцаў.

1 жніўня 2014 года Еўрасаюз увёў санкцыі адносна РФ у сувязі з падзеямі ва Украіне і далучэннем Крыма да Расіі. Былі прыпынены перагаворы аб бязвізавым рэжыме і аб новым базавым пагадненні аб супрацоўніцтве, уведзена забарона на ўезд у краіны ЕС для шэрага службовых асоб з РФ і замарожаны іх актывы, уведзены абмежавальныя меры гандлёвага, фінансавага і ваеннага характару. Усяго ў санкцыйныя спісы трапілі 151 чалавек і 37 юрыдычных асоб. Сектаральныя санкцыі дзейнічаюць у адносінах да 20 расійскіх фінансавых, нафтаздабыўных і абаронных структур. У далейшым санкцыі неаднаразова пашыраліся і падаўжаліся. Апошняе рашэнне аб падаўжэнні было прынята 22 чэрвеня бягучага года. 

7 жніўня 2014 года Расія ўвяла пакет мер у адказ на санкцыі ЗША, Аўстраліі, Канады, Еўрасаюза і Нарвегіі. Контрсанкцыі ўяўлялі сабой забарону тэрмінам на адзін год на імпарт у Расію з гэтых краін фруктаў, агародніны, малочнай і мясной прадукцыі. Пад абмежаванне не падпалі некаторыя віды гатовай прадукцыі з мяса і рыбы.

24 чэрвеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:802
 
Ключевые слова:
Санкции Эмбарго Россия Евросоюз США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме