https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш эфектыўных мер па вырашэнні праблем у дрэваапрацоўчай галіне


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 18 чэрвеня на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця арганізацый дрэваапрацоўкі, праблемах і шляхах вырашэння.
"Мы ўжо не першы раз абмяркоўваем праблемы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і былі таксама вымушаны прымаць непапулярныя рашэнні па асобных прадпрыемствах, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - Але, як мне дакладваюць, сітуацыя там не радасная. Так званыя часовыя цяжкасці зацягваюцца на даволі доўгі перыяд".

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, гэтаму можна знайсці шмат тлумачэнняў, што больш і робяць кіраўнікі замест таго, каб прымаць канкрэтныя меры.

"Зразумела, што на рынках спад, канкурэнты працуюць хутчэй за нас, рэсурсы ў Расіі таннейшыя і іншае, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але гэта проста размовы і адгаворкі, якія сёння не прымаюцца. Тыя, хто думае такімі катэгорыямі, проста не адчуваюць сітуацыю вакол. У Еўропе рэсурсы яшчэ даражэйшыя, а цэны і якасць, тым не менш, больш прымальныя. Таму давайце не будзем займацца пошукам знешніх прычын, а прааналізуем рэальную сітуацыю і шляхі вырашэння праблем. Нават калі гэта так, як вы гаворыце, гэта таксама не мае нічога агульнага з тымі задачамі, якія трэба вырашаць. Мы жывём у тых умовах, у якіх жывём. І вы знаходзіцеся на адпаведных пасадах для таго, каб вырашаць праблемы, якія ёсць у тых умовах, у якіх мы жывём".

Прэзідэнт сказаў, што ў гэтым годзе ўрад настойваў на прыняцці ўказа аб рэструктурызацыі даўгоў шэрага прадпрыемстваў, і ўказ быў падпісаны. Праз месяц з`явіўся новы праект указа. "Пры гэтым да цяперашняга часу незразумела, калі завершацца гэтыя часовыя праблемы, як будуць развівацца прадпрыемствы і ці змогуць прапановы ўрада аздаравіць дрэваапрацоўчую галіну", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што нікому не патрэбны пустыя абяцанні. "Нельга дапусціць самападману і перакладвання рашэнняў на будучы, нейкі лепшы час", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"Думаю, што прэм`ер-міністр вельмі дакладна і адназначна адкажа на пытанне, навошта патрэбна была гэта нарада ў шэрагу тых мерапрыемстваў, якія на ўзроўні Прэзідэнта праводзіліся раней. І для каго прапануецца новая схема, абазначаная ў праекце ўказа, - для саміх прадпрыемстваў або ж для банкаў? Ці не атрымаецца так, што схаваем дрэнныя даўгі ў бюджэце, а праблемы застануцца нявырашанымі?" - задаў слушныя пытанні Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся: "Навошта мы прыцягваем Банк развіцця, калі кожны з крэдытуючых банкаў можа на месцах, у індывідуальным парадку вырашаць узнікаючыя пытанні, як гэта і павінна быць. Ад віцэ-прэм`ера Уладзіміра Сямашкі чакаю тлумачэнняў і аб`ектыўнай інфармацыі аб выніках праведзенай мадэрнізацыі. Вы адказныя за яе, прычым з самага пачатку. Мяняліся дырэктары, нават прэм`ер-міністры, а сітуацыя такая, якая яна ёсць на сённяшні дзень".

Развіццё гэтай галіны кантралюе і Камітэт дзяржаўнага кантролю. "Старшыня КДК згадзіўся з усімі прапановамі ўрада, і я хачу яшчэ раз пачуць Вашу прынцыповую ацэнку сітуацыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў мадэрнізацыю ўкладзена больш за мільярд долараў. "Што далей? Будзем завяршаць мадэрнізацыю і проста чакаць, калі рынкі самі ўзнімуцца або прымаць дзейсныя меры па развіцці галіны?" - пацікавіўся Прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што хацеў бы пачуць альтэрнатыўныя пазіцыі па гэтых пытаннях.



18 чэрвеня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1698
 
Ключевые слова:
Деревообработка Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме