https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Мір" павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету


Аб гэтым 22 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі "Браты Карыч" Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паводле існуючай у яго інфармацыі, кампанія паспяхова вядзе свой бізнес у Беларусі. "Не тое што вялікіх, наогул праблем у вас там няма. У вас праекты ідуць. Усё абяцанае вы робіце", - сказаў ён. У той жа час праекту па будаўніцтве цэнтра "Мінск-Мір" надаецца асаблівае значэнне. "Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права і перш за ўсё вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе сур`ёзны праект", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Будзе вельмі добра, калі да гэтага праекта будуць далучаны ўсе рэспублікі, якія некалі ўваходзілі ў Югаславію. Я гэта толькі вітаць буду, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - На карысць праекту пойдуць вопыт сербскай і іншых дзяржаў, што ўтварыліся пасля распаду Югаславіі. Югаславія - наогул прагрэсіўная была дзяржава. Я дагэтуль лічу, што, напэўна, з-за гэтага яна і пацярпела, таму што канкурыраваць з Югаславіяй было вельмі цяжка. І такая пазіцыя была самалюбівая, нацыянальна арыентаваная яшчэ з часу Іосіфа Броз Ціта". 

Праект "Мінск-Мір" абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю, адзначыў Прэзідэнт. Беларускі бок, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прыкладзе максімум намаганняў у выпадку ўзнікнення неабходнасці ўстараніць незразумелыя тармажэнні, падключыць дадатковыя сілы. "Мы павінны рэалізаваць яго дастойна. Няхай гэта будзе ўзорам супрацоўніцтва ўсяго нашага славянскага свету", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Багалюб Карыч у час сустрэчы нагадаў аб ідэі пабудаваць на тэрыторыі цэнтра "Мінск-Мір" міжнародны фінансавы цэнтр. Сербскі бізнесмен выказаў упэўненасць, што яе ўдасца рэалізаваць дзякуючы выгаднай пазіцыі Беларусі сярод краін ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза.

22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:829
 
Ключевые слова:
Сербия Югославия Строительство Мінск-Мір
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме