Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна адбылася яго тэлефонная размова з Прэзідэнтам Афганістана. "Ён выказаў шэраг пажаданняў, я таксама прапанаваў яму шэраг напрамкаў нашага супрацоўніцтва. Ведаю, што Афганістан мае патрэбу сёння ў пэўнай эканамічнай, ваенна-палітычнай падтрымцы ў выніку тых працэсаў, якія там адбываюцца", - адзначыў беларускі лідар.
Беларускі бок разлічвае, што сустрэча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Афганістана стане зыходным пунктам супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў. "Мы з вамі абмяркуем сёння некалькі напрамкаў нашага бліжэйшага супрацоўніцтва і актуальных пытанняў і прымем адпаведнае рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да спецпрадстаўніка Прэзідэнта Афганістана. У Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, разлічваюць, што гэта стане пралогам да шэрага "канкрэтных рухаў насустрач адзін аднаму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве".
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі і ўсе ў рэгіёне на ўсходзе ад яе аддаюць належнае Афганістану за барацьбу, якую вядзе гэта краіна супраць сусветнага тэрарыстычнага руху.
22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА