https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь гатова актыўна ўключацца ў кітайскі праект эканамічнага пояса Шаўковага шляху


Аб гэтым заявіў 8 красавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Мы падтрымліваем ініцыятыву кітайскага боку па будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Беларусь гатова актыўна ўключыцца ў работу па напаўненні гэтай ініцыятывы канкрэтным зместам у выглядзе транспартных, лагістычных, інфраструктурных праектаў. Пры гэтым ствараемы намі беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень" мы разглядаем як важнейшы складнік эканамічнага пояса Шаўковага шляху на рубяжы ЕАЭС - ЕС", - сказаў Уладзімір Макей.

Таксама міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што сёння на сустрэчы з кітайскім калегам былі дасягнуты дамоўленасці аб тым, што трэба ўдзяляць больш увагі гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Апошнія два гады ўзаемны тавараабарот краін дасягнуў больш як $4 млрд. Беларускі экспарт склаў больш за $1 млрд. "Але мы разумеем, што гэта не мяжа. Гэта толькі стартавы пункт", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у далейшым будзе рабіцца акцэнт на істотным нарошчванні інвестыцый у сумесныя вытворчыя праекты, перш за ўсё ў высокатэхналагічных галінах.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што беларускі бок мае намер актыўна развіваць гэтыя і іншыя ініцыятывы для якаснай падрыхтоўкі да візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна. "Мы разлічваем, што цяперашнія і маючыя адбыцца двухбаковыя кантакты будуць садзейнічаць таму, што ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітаем выйдзе ў бліжэйшым будучым на новыя рубяжы", - сказаў Уладзімір Макей.

8 красавіка 2015, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай ЕАЭС Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме