https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь спадзяецца, што ў бліжэйшы час стане магчымым выхад на новую якасць і ўзровень у адносінах з Еўрасаюзам


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пленарнай сесіі саміту ініцыятывы «Усходняе партнёрства» 22 мая ў Рызе, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«Усходняе партнёрства» садзейнічала некатораму ажыўленню дыялогу і ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС. З часу Вільнюскага саміту мы дасягнулі некаторага прагрэсу ў нашых адносінах і запусцілі шэраг новых напрамкаў, уключаючы кансультацыі па пытаннях мадэрнізацыі і перагаворы па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Якраз у гэтыя дні мы заключылі Дамоўленасць аб супрацоўніцтве па механізме ранняга папярэджання ў сферы энергетыкі. Чакаем запуску Партнёрства па пытаннях мабільнасці. Разам з тым патэнцыял нашага супрацоўніцтва застаецца ў значнай ступені нерэалізаваным», — адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, неабходна праз адкрыты дыялог пераадольваць існуючыя складанасці ў нашых адносінах. «Мы страцілі вельмі шмат часу, у той час як выклікаў, якім неабходна процістаяць разам, становіцца ўсё больш. Спадзяёмся, што ў бліжэйшым будучым мы зможам выйсці на новую якасць і ўзровень у нашых адносінах — без санкцый і абмежаванняў, паколькі яны супярэчаць самой ідэі сапраўднага партнёрства. Цвёрда ўпэўнены, што гэта ў інтарэсах як Беларусі, так і Еўрапейскага саюза, у інтарэсах нашых грамадзян і таксама ў інтарэсах рэгіянальнай бяспекі і Вялікай, аб’яднанай Еўропы», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Звязда, 24 траўня 2015
 
Дата публикации:24.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Евросоюз Саммит Восточное партнёрство Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме