У сувязі са спадам курса расійскага рубля Белкаапсаюз прыняў меры па дыверсіфікацыі экспартных паставак у краіны Еўрапейскага саюза. У першым квартале 2015 года ў краіны Еўрасаюза пастаўлена прадукцыя спажывецкай кааперацыі на $7,6 млн, тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 397,6 працэнта.
Удзельная вага краін Еўрасаюза ў структуры экспарту павялічана з 24 працэнтаў да 47,5 працэнта.
Праўленне Белкаапсаюза зацвердзіла праграму развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці на 2015 год, што прадугледжвае значнае павелічэнне паставак на ключавыя для спажывецкай кааперацыі рынкі Фінляндыі, Італіі, Германіі, Польшчы і Літвы, а таксама на рынкі Азіяцкага рэгіёна - Кітая, В`етнама і Туркменістана. Рост экспартных паставак плануецца забяспечыць за кошт уласнай прадукцыі, перш за ўсё пушніны, мяса, скураной сыравіны і скураных паўфабрыкатаў, дзікарослай прадукцыі, а таксама пашырэння наменклатуры і аб`ёмаў экспарту свежай і перапрацаванай плодаагародніннай прадукцыі.
У цэлым па выніках работы за першы квартал Белкаапсаюз павялічыў экспартныя пастаўкі амаль у два разы. Забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю $9,8 млн. Экспартавана тавараў на $16 млн, тэмп росту да першага квартала 2014 года склаў 197,7 працэнта. Экспарт пушніны павялічаны ў 18 разоў, плодаагародніннай прадукцыі - у 4 разы, мяса - у 1,5 раза, дзікарослай прадукцыі на 18,9 працэнта, другасных рэсурсаў - на 16 працэнтаў.
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА