https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


VII Міжнародная выстаўка і канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь 2015" адкрыецца 22 красавіка ў Мінску


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Атамэкспа".
"З 22 па 24 красавіка ў Мінску пройдзе VII Міжнародная выстаўка і канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь 2015". Асноўная мэта яе правядзення - дэманстрацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і забеспячэння бяспекі АЭС, арганізацыя эфектыўных паставак абсталявання для будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама садзейнічанне фарміраванню і развіццю ў Рэспубліцы Беларусь ядзернай інфраструктуры", - адзначылі ў прэс-службе.

У сваім прывітальным звароце да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі генеральны дырэктар Дзяржкарпарацыі "Расатам" Сяргей Кірыенка адзначыў: "Міжнародную выстаўку і канферэнцыю "Атамэкспа-Беларусь 2015" па праву можна лічыць галоўнай беларускай пляцоўкай для рэгулярнага абмену вопытам і ведамі, а яе фармат і склад удзельнікаў дае магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, прадэманстраваць найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і забеспячэння бяспекі АЭС".

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі чакаецца ўдзел намесніка прэм`ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі, першага намесніка генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандра Лакшына, міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Патупчыка, прэзідэнта аб`яднанай кампаніі АЭС-НІАЭП-АЭП Валерыя Лімарэнкі, прэзідэнта кампаніі "Русатам - Міжнародная Сетка" Аляксандра Мертэна.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі 22 красавіка плануецца абмеркаваць асноўныя пытанні рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Чакаецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара ДК "Расатам" па аперацыйным кіраванні Аляксандр Лакшын, намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Андрэй Баркун, прэзідэнт АТ "НІАЭП" - АТ "АБЭ" - АТ АЭП Валерый Лімарэнка, першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ДВА "Белэнерга" Аляксандр Сівак, начальнік дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" Марыя Гермянчук.

У ходзе канферэнцыі таксама пройдуць секцыйныя пасяджэнні па розных тэматычных напрамках: "Стварэнне ядзернай інфраструктуры", "Будаўніцтва і эксплуатацыя АЭС. Прыборы і абсталяванне", "Грамадская прымальнасць атамнай энергетыкі". Асаблівы інтарэс выклікае круглы стол па тэме "Будаўніцтва Беларускай АЭС", а таксама круглы стол "Неэнергетычнае прымяненне ядзернай энергіі", на якім будуць разглядацца важныя пытанні прымянення неэнергетычных ядзерных тэхналогій - ядзерная медыцына, суперкамп`ютары, тэхналогіі неразбуральнага кантролю, звышправаднікі.

На пляцоўцы "Атамэкспа-Беларусь 2015" будзе працаваць спецыялізаваная выстаўка расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць сваю прадукцыю і паслугі для атамнай галіны. У экспазіцыі прымуць удзел: НІАЭП-АБЭ, ААТ "ТВЭЛ", РУП "БелНДПІэнергапрам", АТ "Атамэнергамаш", ААТ "Карпарацыя "УНДІЭМ", ААТ "Беларускабель", ФДУП "ГХК", ААТ "Канцэрн Расэнергаатам", ПАТ "Энергамашспецсталь", ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова", УП "АТАМТЭХ" і іншыя.

Упершыню на экспазіцыі будзе прадстаўлены галаграфічны віртуальны макет "АЭС-2006", які візуалізуе інтэр`ерную і экстэр`ерную часткі праекта атамнай станцыі, яго структуру і сістэму камунікацый.

У гэтым годзе ў выстаўцы і канферэнцыі прымаюць удзел больш як 80 расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

VII Міжнародная выстаўка і канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь 2015" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы Дзяржкарпарацыі "Расатам". Аператарам мерапрыемства з расійскага боку з`яўляецца кампанія "Атамэкспа".

17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:910
 
Ключевые слова:
Выставка Атомэкспо Ядерные технологии Белорусская АЭС Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме