https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва Гарлыкскага камбіната даказвае, што Беларусь умее ствараць сучасныя прадпрыемствы


Аб гэтым 6 красавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане даказвае, што беларусы ўмеюць ствараць сучасныя прадпрыемствы, а не толькі захоўваць і эксплуатаваць тое, што дасталося ад папярэдніх пакаленняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка, прымаючы з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча, які нядаўна ажыццявіў візіт у Туркменістан.

"Усё ж такі мы правільна зрабілі, што пачалі будаваць гэты камбінат. Вопыт і школа, якую нашы будаўнікі там пройдуць, неацэнная. Гэта будзе сведчыць аб тым, што мы не ў лапцях ходзім і эксплуатуем тое, што было створана нашымі продкамі, а ўмеем ствараць самыя сучасныя прадпрыемствы. І, самае галоўнае, мы вучымся, удасканальваем методыку і прыёмы будаўніцтва", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь яшчэ нідзе за мяжой не будавала такія буйныя аб`екты, як Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат. На будаўніцтве гэтага аб`екта выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналогіі, а па шэрагу інжынерных рашэнняў і абсталяванні камбінат у Туркменістане будзе нават перасягаць аналагічнае прадпрыемства ў беларускім Салігорску. "Гэта школа, новыя тэхналогіі, перспектыва таго, што могуць быць і новыя праекты, якія рэалізуюцца нашымі праекціроўшчыкамі і будаўнікамі за мяжой", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што будаўніцтва камбіната з`яўляецца хоць і самым вялікім, але не адзіным важным праектам у развіцці беларуска-туркменістанскага супрацоўніцтва: "Даволі добрыя праекты разглядаюцца ў іншых галінах, у першую чаргу ў сферы машынабудавання".

"Да канца гэтага года ўжо будзе ў рабоце самы буйны цэнтр беларускай тэхнікі. Пачынаўся ён як МАЗаўскі, але цяпер мы скарэкціравалі праект, і гэта будзе агульнае прадстаўніцтва беларускай тэхнікі: перадпрадажная падрыхтоўка, сэрвіснае абслугоўванне і падрыхтоўка кадраў. Акрамя таго, Прэзідэнт сёння скарэкціраваў нашы дзеянні і сказаў аб тым, што гэта павінен быць комплексны цэнтр беларускай эканомікі, які будзе вырашаць пытанні і па іншых таварах, не толькі прадукцыі машынабудавання", - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, Беларусь і Туркменістан прапрацоўваюць пытанне аб сумеснай рабоце на рынках трэціх краін, у прыватнасці Афганістана і Ірака. Такім чынам, з пляцоўкі ў Туркменістане беларуская прадукцыя атрымае магчымасць пашырэння на рынках іншых дзяржаў рэгіёна.



6 красавіка 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2108
 
Ключевые слова:
Содружество независисмых государств Туркменистан Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме