https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэжым курсаўтварэння, на які Нацыянальны банк Беларусі перайшоў у пачатку года, дазволіў запаволіць зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі


Так лічаць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.
"Цяпер новы рэжым валютнай палітыкі запаволіў, але не спыніў падзенне міжнародных рэзерваў Нацбанка Беларусі, якое працягваецца з сярэдзіны 2014 года", — гаворыцца ў апошнім выпуску макраэканамічнага дайджэста, які рыхтуюць спецыялісты аналітычнага ўпраўлення Еўразійскага банка развіцця. 

На іх думку, даныя са студзеня па сакавік 2015 года дазваляюць сцвярджаць, што з пачатку года Нацыянальны банк "перайшоў да новай прывязкі беларускага рубля, практычна зафіксаваўшы яго да кошыка, які складаецца з долара, еўра і расійскага рубля". 

"Фіксацыі беларускай валюты да кошыка папярэднічала дэвальвацыя ў канцы снежня — першай палове студзеня, якая перакрыла ўмацаванне, што мела месца раней у межах старой зменнай прывязкі да долара", — адзначаюць аналітыкі ЕАБР. 

У 2014 годзе Нацыянальны банк выкарыстоўваў золатавалютныя рэзервы для падтрымання курсу беларускага рубля да долара на ўстойлівым узроўні. За другую палову 2014 года золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 1,4 млрд. долараў да 5,06 млрд. 

На мяжы 2014 і 2015 гадоў адбылася амаль 40-працэнтная дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да долара, пасля чаго новае кіраўніцтва Нацыянальнага банка абвясціла пра перагляд рэжыму курсаўтварэння. Рэгулятар паведаміў, што будзе выкарыстоўваць механізм прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют, у якой удзельная вага расійскага рубля склала 40%, долара ЗША і еўра — па 30%. 

"Гэты механізм рэалізуецца на аснове аперацыйнага правіла правядзення інтэрвенцый, якое прадугледжвае мінімізацыю валютных інтэрвенцый Нацыянальнага банка і забеспячэнне дынамікі абменнага курсу з улікам попыту і прапановы на валютным рынку з адначасовым абмежаваннем дзённай валацільнасці кошту кошыка валют", — растлумачыў рэгулятар. 

У першым квартале 2015 года, паводле даных урада, золатавалютныя рэзервы практычна не выкарыстоўваліся для задавальнення ўнутранага попыту на замежную валюту. На 1 красавіка рэзервы Беларусі склалі 4 млрд. 560,5 млн. долараў, знізіўшыся з пачатку года на паўмільярда долараў на фоне выплат па знешнім дзярждоўгу.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2015
 
Дата публикации:10.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1093
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Золотовалютные резервы Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме