Прэзідэнт Беларусі арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый, якія намеціліся ў першым квартале 2015 года ў эканоміцы. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 31 сакавіка, прымаючы з дакладам прэм`ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура,
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым квартале намецілася нейкая раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія могуць узнікнуць у будучым і да якіх трэба быць гатовымі.
"Першы квартал закончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як усё ж такі выйсці на тое, каб, як я ўжо гаварыў пры назначэнні новага складу ўрада, не рвануць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі рост ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі намецілі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту даложана аб выніках работы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферы.
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу далейшага забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і захавання збалансаванага развіцця эканомікі.
31 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
31 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА