https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераход на лічбавае ТБ дасць магчымасць эканоміць амаль Br29,5 млрд у год


Аб гэтым паведаміў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер РУП "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр" Андрэй Караім.
Да рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года ў сетцы Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтра працавала 147 аналагавых тэлевізійных перадатчыкаў, якія трансліравалі ў агульнай колькасці 6 тэлевізійных праграм. "Для таго каб трансліраваць адну тэлевізійную праграму, прымяняўся адзін перадатчык. Уся сетка ў цэлым спажывала больш як 20 млн кВт.гадз у год. З пераходам на лічбавы фармат вяшчання, калі адзін лічбавы перадатчык трансліруе ўжо 8 тэлевізійных праграм, энергаёмістасць сеткі знізілася практычна ў 3 разы: у нашай сетцы ў выніку будуць працаваць 93 перадатчыкі, якія будуць спажываць каля 6,5 млн кВт.гадз. У грашовым выражэнні эканомія атрымліваецца амаль Br29,5 млрд у год", - адзначыў ён.

Андрэй Караім нагадаў, што тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону (21, 59 каналы) будуць адключаны да 15 мая 2015 года, перадатчыкі метровага трэцяга дыяпазону (6 і 12 каналы) будуць выключаны 16 чэрвеня. "І нарэшце, тэлевізійныя перадатчыкі першага і другога метровага дыяпазону (1, 2, 3, 4, 5 тэлеканалы) плануем адключыць да 1 студзеня 2016 года. Гэты год вельмі важны для краіны, будуць выбары прэзідэнта, таму першы і другі метровыя дыяпазоны будуць прадаўжаць працаваць. Гэтыя тэлеканалы не пярэчаць Жэнеўскім пагадненням і не аказваюць уплыву на сумежныя дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Апошнія адключэнні тэлевізійных перадатчыкаў дэцыметровага дыяпазону пройдуць на 10 аб`ектах 15 мая 2015 года, сярод якіх Столін, Браслаў, Старыя Дарогі, Мазыр, Калодзішчы (галоўная станцыя краіны). Пакрыццё лічбавым сігналам для атрымання агульнадаступнага пакета перадач, які ўключае восем тэлевізійных праграм ("Беларусь 1", АНТ, "Беларусь 2", СТБ, "РТР-Беларусь", "НТБ-Беларусь", "Беларусь 3" і "Мір"), а таксама радыёпраграм "Першы нацыянальны канал Беларускага радыё", ужо складае больш як 98 працэнтаў. Ахоп насельніцтва другім мультыплексам складае 92 працэнты, трэцім - 89 працэнтаў.

Завяршыць пераход на лічбавае тэлевяшчанне Беларусь, як і іншыя краіны, павінна да 17 чэрвеня 2015 года. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана даведачная служба, куды можна пазваніць па кароткім нумары 172.

15 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1103
 
Ключевые слова:
Инновации Цифровое телевидение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме