https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памер шкоды Беларусі ад захопнікаў у гады ВАВ назвалі ў Генпракуратуры


У Беларусі была створана спецыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльны ўрон, нанесены БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прамая матэрыяльная шкода для Беларускай ССР ад дзеянняў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ацэньваецца мінімум у 2,3 трыльёны долараў, паведаміў кіраўнік беларускай генпракуратуры Андрэй Швед.

Ён нагадаў, што ў кастрычніку 2022-га спецыяльная ўрадавая камісія завяршыла сваю работу, яе галоўнай задачай было вызначыць матэрыяльны ўрон, нанесены БССР у гады ВАВ.

"Мінімальная сума матэрыяльнага ўрону складае 43,5 тысячы тон золата, або ў цяперашнім курсе долара ЗША – 2 трыльёны 300 мільярдаў долараў", - сказаў генеральны пракурор у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Швед растлумачыў, што гаворка ідзе пра прамую матэрыяльную шкоду з боку нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Крымінальная справа

У красавіку 2021 года ў Беларусі распачалі крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва БССР у час Вялікай Айчыннай вайны.

Тады ж генеральны пракурор заявіў, што Мінск будзе ставіць пытанне аб выдачы ваенных злачынцаў, якія яшчэ жывыя, каб правесці над імі адкрыты суд на беларускай тэрыторыі.

Швед таксама агучыў планы Беларусі прадставіць у міжнародны трыбунал доказы, каб можна было распачаць працэдуры прызнання генацыду беларускага народа ў гады вайны.

Мінск, 7 лютага 2023
Sputnik
 
Дата публикации:07.05.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Геноцид белорусского народа Военные преступления Материальный урон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме