https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь зацвердзіла склад сваёй часткі ў беларуска-расійскім каардынацыйным камітэце па кантролі за будаўніцтвам БелАЭС


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Беларусь зацвердзіла склад сваёй часткі беларуска-расійскага сумеснага каардынацыйнага камітэта па кантролі за рэалізацыяй пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 7 ад 8 студзеня 2015 года.

Старшынёй беларускай часткі сумеснага каардынацыйнага камітэта назначаны міністр энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, яго намеснікам - намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Сяргей Ластачкін.

Акрамя таго, у склад беларускай часткі беларуска-расійскага каардынацыйнага камітэта ўключаны першы намеснік дырэктара дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта Юрый Булахаў, дырэктар ААТ "НДІ Будэканоміка" Пётр Жабко, начальнік дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугаўская, саветнік упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ігар Мішкарудны, гендырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў і дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Станіслаў Чарнавусаў.

Міністэрству замежных спраў даручана інфармаваць урад Расійскай Федэрацыі аб складзе беларускай часткі беларуска-расійскага сумеснага каардынацыйнага камітэта.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з`яўляецца аб`яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

9 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:773
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме