https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Краінам ЕАЭС не варта зацягваць з каардынацыяй дзеянняў у фінансавай і валютнай сферах да 2025 года


Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.
Да гэтай высновы эксперт прыйшоў у сувязі з апошнімі падзеямі ў фінансавай сферы Беларусі, калі ўраду і Нацбанку давялося прымаць меры для стабілізацыі сітуацыі. Георгій Грыц адзначыў, што прынятыя рашэнні, у тым ліку па паскарэнні зніжэння кошту беларускага рубля, адэкватныя існуючай сітуацыі, хоць і крыху спазніліся. "Гэтыя рашэнні накіраваны на змяншэнне негатыўных вынікаў, але неабходна (і такую задачу паставіў перад новым урадам кіраўнік дзяржавы) сфарміраваць устойлівую эканоміку, якая прадугледжвае ў тым ліку ўстойлівую грашова-крэдытную сістэму", - падкрэсліў Георгій Грыц.

Аднак працаваць у гэтым напрамку беларускім уладам больш мэтазгодна не паасобку, а сумесна з партнёрамі па ЕАЭС. Прычым, на думку эксперта, не варта чакаць 2025 года, да якога плануецца стварыць агульны фінансавы рынак, выйсці на адзіную валюту. У гэтым выпадку ЕАЭС можа быць карысны вопыт ЕС. У 50-60-я гады мінулага стагоддзя шэсць краін дамовіліся аб так званым валютным калідоры, калі цэнтрабанкі абавязаліся ўзгоднена дэвальваваць нацыянальныя валюты ў пэўных межах. "Чаму мы гэтага не робім? Прынамсі, мы раіліся б. Інтэграцыйная супольнасць - гэта не вуліца з аднабаковым рухам, саюз прадугледжвае ўзаемныя абавязацельствы. Трэба быць больш адэкватнымі і шукаць прыклады вырашэнняў такіх сітуацый у навейшай гісторыі", - упэўнены эксперт.

Георгій Грыц звярнуў увагу на той факт, што з 9 студзеня Нацыянальны банк аднавіў выкарыстанне механізма прывязкі курса беларускага рубля да карзіны замежных валют. Пры гэтым важна не толькі сама прывязка, але і тое, што пераважае валюта Расіі - асноўнага гандлёвага партнёра Беларусі. У структуры карзіны доля расійскага рубля павялічваецца да 40 працэнтаў, а долі еўра і долара ЗША зніжаюцца да 30 працэнтаў кожная.

БЕЛТА, 10 студзеня 2015
 
Дата публикации:10.01.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1125
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Интеграция Финансы Валютный коридор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме