https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Беларусі разлічваюць абмеркаваць з місіяй МВФ новую краінавую праграму


Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана пачала працаваць у Мінску ў межах штогадовых кансультацый з беларускімі ўладамі.
Як паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ, місія будзе працаваць у беларускай сталіцы па 16 сакавіка. Запланаваныя кансультацыі з уладамі па артыкуле IV статута фонду аб макраэканамічнай палітыцы і перспектывах развіцця эканомікі. Чакаюцца сустрэчы ва ўрадзе, у Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. 

Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман заяўляў у канцы кастрычніка, што Міжнародны валютны фонд можа абмеркаваць з Беларуссю новую крэдытную праграму ў выпадку гатоўнасці беларускага ўрада да рашучых крокаў па рэфармаванні эканомікі. "Калі ўлады гатовыя прапанаваць рашучыя меры ў сферы эканамічнай палітыкі, то фонд гатовы абмяркоўваць новую праграму з Беларуссю", — сказаў ён.

Кастрычніцкая місія МВФ рэкамендавала беларускаму ўраду прыняць меры ў мэтах стрымлівання інфляцыі і скарачэння знешніх дысбалансаў. "Для гэтага трэба рэзка скараціць дырэктыўнае крэдытаванне і не павышаць заработную плату ў астатні перыяд гэтага года. Ураду неабходна зрабіць больш жорсткай бюджэтна-падатковую палітыку, каб кампенсаваць уплыў высокага квазіфіскальнага дэфіцыту на стымуляванне эканомікі, прычым гэтая жорсткасць павінна быць яшчэ больш адчувальнай, калі дырэктыўнае крэдытаванне не будзе скарочанае", — падкрэсліваў Хофман.

5 сакавіка першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў журналістам, што новая краінавая праграма супрацоўніцтва Беларусі з МВФ гатова. "Новая праграма падрыхтаваная. Мы гатовыя да яе абмеркавання і спадзяемся, што ў дастаткова кароткі тэрмін здолеем узгадніць асноўныя пазіцыі з МВФ з пункта погляду магчымасці пачатку яе рэалізацыі", — цытуе Ермаловіча дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Беларускія аналітыкі, між тым, мяркуюць, што кіраўніцтва Беларусі пакуль не гатовае да структурных зменаў у эканоміцы, якія рэкамендуе МВФ. 

Са студзеня 2009 года па красавік 2010-га Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на 3,5 млрд. долараў ЗША. Гэта дазволіла краіне забяспечыць станоўчую дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2015
 
Дата публикации:05.03.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1168
 
Ключевые слова:
МВФ Кредиты Финансы Макроэкономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме