https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэвальвацыя расійскага рубля не паўплывае на графік будаўніцтва БелАЭС


Аб гэтым 11 сакавіка на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва РУП "Беларуская АЭС" Андрэй Баркун.
"Сёння работа ідзе, яна не спынілася, і з графіка мы з-за гэтага не выбіваемся", - сказаў Андрэй Баркун.

Фінансаванне будаўніцтва станцыі ажыццяўляецца рытмічна. На пытанне, ці не будзе каштаваць даражэй для Беларусі будаўніцтва АЭС, ён адказаў: "Цана кантракта ў нас вызначана ў доларах. Крэдыт выдзелены расійскім бокам таксама ў доларах. Умовай кантракта кошт работ і паставак абсталявання вызначаецца ў расійскіх рублях з наступным штомесячным пераводам па курсе на канец месяца ў долары".

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з`яўляецца аб`яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

11 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме