https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрэй Кабякоў арыентуе прамысловыя прадпрыемствы на пошук новых метадаў пашырэння прадукцыі на знешніх рынках


Аб гэтым прэм`ер-міністр заявіў 11 сакавіка перад нарадай з прамысловым актывам Мінска.
Ні для кога не сакрэт, што праблемы ў прамысловай вытворчасці ўплываюць на рост айчыннай эканомікі, адзначыў кіраўнік урада. "За кошт таго, што прамысловасць крыху прасела, мы не маем узроўню папярэдняга года", - канстатаваў ён.

Андрэй Кабякоў лічыць, што для таго, каб быць канкурэнтаздольнымі і вырабляць запатрабаваную на знешніх рынках прадукцыю, прадпрыемствы павінны працаваць інакш, адмаўляцца ад старых метадаў. У прыватнасці, ад прынцыпу: "Заплаціце грошы і самі забярыце прадукцыю". "Ад гэтага трэба адыходзіць, - падкрэсліў прэм`ер. - Трэба ісці прапаноўваць сваю прадукцыю. Паглядзець, што людзям трэба, і зрабіць гэта".

Гэта і ёсць галоўная задача. "Уласна кажучы, гэта задача для любой кампаніі, якая працуе ў нармальных глабальных рыначных умовах, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - А Беларусь працуе ў гэтых умовах. Мы краіна - удзельніца Еўразійскага эканамічнага саюза, Расійская Федэрацыя з`яўляецца членам СГА, адпаведна, дэ-факта мы фактычна працуем ва ўмовах СГА".

Сёння прэм`ер наведаў два сталічныя прадпрыемствы - ТАА "Рэгула" і ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ", а таксама сустрэўся з кіраўнікамі іншых прампрадпрыемстваў сталіцы, каб паглядзець, як на месцах рэалізуюцца меры, што прымаюцца ўрадам па стабілізацыі прамвытворчасці, і які яны даюць вынік.

У гутарцы з журналістамі Андрэй Кабякоў адзначыў, што стратэгічнае развіццё беларускай прамысловасці за такімі прадпрыемствамі, як "Рэгула", якое на 1 кг выпускаемай прадукцыі атрымлівае выручку $40 тыс. І гэта пры мінімуме матэрыяла- і энергаёмістасці, але максімуме інтэлектуалаёмістасці.

"Аднак гэта не сведчыць аб тым, што мы павінны адмовіцца ад развіцця нашых флагманаў, такіх к МАЗ, МТЗ", - падкрэсліў кіраўнік урада. Галоўнае цяпер - вызначыцца, як выжываць у існуючых няпростых умовах, калі традыцыйныя рынкі збыту айчыннай прадукцыі звузіліся і трэба знайсці іншыя. "Сёння аб гэтым і вядзецца размова: дзе, як, што трэба рабіць, каб прадаць больш прадукцыі на знешніх рынках і атрымаць адпаведны вынік", - растлумачыў прэм`ер.

У сённяшняй нарадзе, у час якой былі разгледжаны пытанні развіцця прамысловага комплексу Мінска і праблемныя пытанні яго функцыянавання, прынялі ўдзел прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў, міністры эканомікі, прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, энергетыкі, кіраўнікі канцэрнаў, мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў Мінска.

11 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1469
 
Ключевые слова:
Торговля ЕАЭС Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме