https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе вызначаны на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.
Мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе вызначаны на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка паводле вынікаў праведзенага 30 студзеня ў Мінску пашыранага пасяджэння праўлення цэнтральнага банка краіны.

Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2015 год прырост цэн быў прадугледжаны не больш як 12%. 

"Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка ў 2015 годзе з`яўляецца абмежаванне інфляцыі для садзейнічання ўстойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі. Паводле вынікаў мінулага года гэты паказчык значна перавысіў прагнозны параметр і склаў 16,2%", — паведамляе прэс-служба Нацбанка. 

Узровень інфляцыі ў 2015 годзе, заяўляе рэгулятар, будзе дасягацца шляхам кантролю над грашовай прапановай з боку Нацыянальнага банка. Для гэтага будзе ажыццёўлены пераход да рэжыму манетарнага таргетавання. Пры гэтым у якасці прамежкавага арыенціра грашова-крэдытнай палітыкі вызначаецца прырост сярэдняй шырокай грашовай масы на ўзроўні не больш як 30% за 2015 год. У якасці аперацыйнага арыенціра грашова-крэдытнай палітыкі вызначаны прырост сярэдняй рублёвай грашовай базы. 

Мэтавыя параметры прыросту сярэдняй рублёвай грашовай базы і сярэдняй шырокай грашовай масы будуць дасягацца з выкарыстаннем інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Будуць адноўленыя рэгулярныя аўкцыёны на адкрытым рынку, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2015
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:904
 
Ключевые слова:
Уровень инфляции Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме