https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кабякоў: галоўная задача прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" - знайсці рынкі збыту


Можна зрабіць добры тавар, але праблема з рэалізацыяй. Чаму? Таму што не ўмеем прадаваць", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.
Галоўная задача, якую павінны вырашыць цяпер усе прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам", на якіх завершаны або завяршаюцца інвестыцыйныя праекты, - гэта знайсці рынкі збыту вырабляемай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў 30 студзеня пасля знаёмства з ходам рэалізацыі інвестпраекта па арганізацыі вытворчасці ізаляцыйных драўнянавалакністых пліт на дзяржаўным прадпрыемстве "Мазырскі ДАК" прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада робіць рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

"Адна з асноўных праблем, якая існуе ў прамысловым комплексе, - гэта недастаткова выразная сістэма продажаў. Можна зрабіць добры тавар, але праблема з рэалізацыяй. Чаму? Таму што не ўмеем прадаваць", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.

Андрэй Кабякоў адзначыў высокі тэхнічны ўзровень створанай вытворчасці на мазырскім прадпрыемстве. Тут выпускаецца новы прадукт, які не выпускаецца ў краінах СНД. Размова ідзе аб цеплаізаляцыйным матэрыяле з добрымі канструктыўнымі асаблівасцямі і плюс да ўсяго ён экалагічна чысты, можа быць выкарыстаны для ўцяплення дзіцячых садоў, школ і іншых месц масавага знаходжання дзяцей. "Драўнянавалакністыя пліты крыху даражэйшыя, чым звычайныя ўцяпляльнікі, аднак, як кажуць, за экалагічнасць неабходна плаціць. Таму будзем спадзявацца, што прадпрыемства зможа знайсці свае рынкі збыту. Зразумела, мы пракантралюем наяўнасць выніку іх работы", - сказаў ён.

Прэм`ер-міністр быў праінфармаваны аб тым, што цяпер інтарэс да ізалюючай драўнянавалакністай пліты праявіў шэраг спажыўцоў у Расійскай Федэрацыі, а таксама ў Еўрапейскім саюзе. Ужо адпраўлены першыя партыі прадукцыі ў краіны Еўропы.

Інвестыцыйны праект на Мазырскім ДАК быў рэалізаваны ў рамках выканання ўказа аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці. Аб`ём інвестыцый склаў 74,9 млн еўра. Штогод на прадпрыемстве будзе выпускацца больш за 5,3 млн кв.м пліт пад гандлёвай маркай "БЕЛТЭРМА".

Кіраўнік урада пабывае ў ходзе паездкі таксама ў ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", дзе азнаёміцца з бягучай дзейнасцю прадпрыемства і ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па тэхнічным перааснашчэнні.

30 студзеня 2015, Мазыр
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1615
 
Ключевые слова:
Мазыр Гомельшчына Беллесбумпром Модернизация Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме