https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На 1 студзеня прадпрыемствы Мінска мелі запасы гатовай прадукцыі на 8 трлн. 949 млрд. рублёў


За снежань гэты паказчык знізіўся на 11,3%, паведамляе камітэт эканомікі Мінгарвыканкама.
На 1 студзеня 2015 года прадпрыемствы Мінска мелі запасы гатовай прадукцыі на 8 трлн. 949 млрд. рублёў, што складае 122,2% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. 

84,6% ад усіх запасаў належыць арганізацыям, падпарадкаваным рэспубліканскім органам дзяржкіравання, — тут сабралася нерэалізаванай прадукцыі на 7 трлн. 567,3 млрд. рублёў (144,3% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці), памяншэнне за месяц склала 13,2%. 

У прыватнасці, на прадпрыемствах Мінпрама запасы гатовай прадукцыі склалі 5 трлн. 756 млрд. рублёў (224% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). За снежань яны паменшыліся на 20%. 

Па канцэрне "Беллегпрам" гэты паказчык склаў 577,9 млрд. рублёў (345,4% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). За месяц ён павялічыўся на 33,4%. 

Запасы гатовай прадукцыі арганізацый канцэрна "Белдзяржхарчпрам" склалі 340,2 млрд. рублёў (105,3% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці), паменшыўшыся за снежань на 30,9%. 

На прадпрыемствах Мінбудархітэктуры гэты паказчык склаў 468,9 млрд. рублёў (120% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). За месяц ён павялічыўся на 1,1%. 

Запасы нерэалізаванай прадукцыі ў арганізацыях камунальнай і з доляй камунальнай уласнасці па стане на 1 студзеня склалі 31,2% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. За снежань яны паменшыліся на 3,9%. 

Што да арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, то тут прадукцыі на складах сабралася на 1 трлн. 105,4 млрд. рублёў (92,6% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). За снежань запасы паменшыліся на 7,8%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2015
 
Дата публикации:25.01.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1240
 
Ключевые слова:
Складские запасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме