Беларусь і Кітай абмяркоўваюць тэму стварэння СП па выпуску грузавых аўтамабіляў у г.Ляньюньган правінцыі Цзянсу.
Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ў час наведвання 22-23 снежня генеральным консулам Беларусі ў Шанхаі Валерыем Мацэлем гэтага кітайскага горада і сустрэчы з намеснікам старшыні народнага ўрада Ляньюньгана Дун Чунькэ. Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі вылучанага старшынёй КНР Сі Цзіньпінам праекта стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, што злучае марскі порт Ляньюньган і еўрапейскі порт Ратэрдам.
Адбыўся таксама абмен меркаваннямі па пытаннях магчымага інвесціравання ляньюньганскіх кампаній у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту дэлегацыі г.Ляньюньган у Беларусь у 2015 годзе.
24 снежня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
24 снежня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА