Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра эканомікі Армэніі Гарэгін Мелканян.
Ерэван меркаваў падпісаць пагадненьні аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з ЭЗ у лістападзе 2013 на віленскім саміце Ўсходняга партнэрства. Аднак за два месяцы да гэтага Армэнія заявіла аб намеры ўступіць у Мытны саюз і ўдзельнічаць у эўразійскай інтэграцыі.
Мэлканян удакладніў, што ўжо вызначаны асноўныя кірункі, па якіх Армэнія будзе паглыбляць сувязі з дзяржавамі-ўдзельніцамі ЭЗ: гандлёвыя адносіны, абарона канкурэнцыі, правы інтэлектуальнай уласнасьці, тэхнічныя рэгламенты, бясьпека прадуктаў харчаваньня.
«Паралельна з гэтым МЗС абмяркоўвае таксама палітычны блок пагадненьня. Калі праца будзе ісьці эфэктыўна, Армэнія ў найбліжэйшай будучыні падпіша новае пагадненьне з ЭЗ» — лічыць Мелканян.
Паводле Мелканяна, праграма супрацоўніцтва Армэніі з ЭЗ будзе працягвацца, і на яе ў 2014 −2017 гадах Брусэль выдаткуе 140-170 мільёнаў эўра.
Радыё Свабода
сьнежня 2014, Менск
Радыё Свабода
сьнежня 2014, Менск