У пералік уключаны 62 раёны. У прыватнасці, ад Мінскай вобласці ў яго ўвайшлі Бярэзінскі, Валожынскі, Крупскі, Лагойскі, Мядзельскі і Старадарожскі раёны. У Гродзенскай вобласці неспрыяльнымі для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаны Дзятлаўскі, Іўеўскі і Свіслацкі раёны. У Брэсцкай - Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі і Столінскі. Больш за ўсё ў зацверджаным пераліку раёнаў Віцебскай і Гомельскай абласцей (па 18), а таксама Магілёўскай (10).
Згодна з пастановай Саўміна нумар 796 ад 15 жніўня 2014 года, у якую, у прыватнасці, пастановай нумар 1277 уносяцца змяненні, было ўстаноўлена, што неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаецца раён, на тэрыторыі якога ў сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі (фактарамі) не з`яўляецца магчымай арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці суб`ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, за выключэннем грамадзян, якія вядуць асабістыя гаспадаркі.
Сярод крытэрыяў аднясення раёнаў да неспрыяльных для сельгасвытворчасці вызначаны бал кадастравай ацэнкі сельгасзямель сельскагаспадарчага прызначэння; удзельная вага сельскагаспадарчых зямель, забруджаных радыенуклідамі цэзію-137 і стронцыю-90 з узроўнем іх колькасці ад 1 Кі/кв.км і вышэй і 0,15 Кі/кв.км і вышэй адпаведна, у агульнай плошчы сельскагаспадарчых зямель сельгаспрызначэння за справаздачны перыяд. Улічвацца таксама будуць удзельная вага насельніцтва ў працаздольным узросце ў агульнай колькасці насельніцтва, што пражывае на тэрыторыі раёна, і ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за апошні справаздачны год.
Фарміраванне пераліку раёнаў, што адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай радукцыі, будзе ажыццяўляцца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі адзін раз у пяць гадоў на падставе інфармацыі, прадстаўленай Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, Нацыянальным статыстычным камітэтам, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, аблвыканкамамі і іншымі зацікаўленымі, гаворыцца ў пастанове нумар 1277.
6 студзеня 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
6 студзеня 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА