https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захаваецца ў снежні на ўзроўні 20 працэнтаў гадавых


Такое рашэнне прынята на пасяджэнні праўлення Нацбанка РБ, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей гэтага ведамства.
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка ў снежні захаваецца на ўзроўні 20 працэнтаў гадавых.

"На фоне запаволення інфляцыйных працэсаў захаванне бягучага ўзроўню стаўкі рэфінансавання будзе садзейнічаць далейшаму зніжэнню тэмпаў росту спажывецкіх цэн, падтрыманню ўстойлівага стану валютнага і дэпазітнага рынкаў, забяспечваючы прывабныя ўмовы для зберажэнняў у беларускіх рублях", - адзначылі ў Нацбанку, нагадаўшы, што ў лістападзе індэкс спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 118,3 працэнта ў параўнанні з 119,4 працэнта ў кастрычніку.

У далейшым Нацыянальны банк прадоўжыць правядзенне працэнтнай палітыкі, накіраванай на абмежаванне інфляцыйных працэсаў і падтрыманне фінансавай стабільнасці.

Раней кіраўніцтва Нацбанка неаднаразова заяўляла, што да канца года стаўку рэфінансавання зніжаць не плануецца. На ўзроўні 20 працэнтаў яна ўстанавілася ў жніўні. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год прадугледжана, што сярэднегадавая стаўка рэфінансавання будзе на ўзроўні 15-16 працэнтаў гадавых.

15 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:940
 
Ключевые слова:
Финансы Ставка рефинансирования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме