https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суздальцаў: Для беларускага экспарту гэта катастрофа


Сытуацыю на расейскім валютным рынку і магчымыя наступствы расейскага крызісу для Беларусі пракамэнтаваў намесьнік дэкана факультэту ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі расейскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў.
Суздальцаў: Дынаміка пакуль кепская. Працэсы падзеньня курсу пачаліся яшчэ летась. Гэтак і падзеньне цаны на нафту ідзе ўжо шмат часу. У гэтым зацікаўленая Савудаўская Аравія. Падзеньне цаны на нафту — кепская навіна для «Ісламскай дзяржавы». Ідзе расчыстка рынку.

Паралельна ёсьць і пытаньне Расеі, якую спрабуюць крыху пакараць. Дзяржаўнага доўгу ў Расеі амаль няма, але ёсьць доўг карпаратыўны, каля 700 мільярдаў даляраў. Цэнтрабанк аказваў падтрымку многім прадпрыемствам, аказваў рублямі, якія апынуліся на біржы. ЦБ спрабаваў запаволіць працэс падзеньня рубля, спускаючы валютныя рэзэрвы. У кастрычніку-лістападзе ён губляў па 3 мільярды ў дзень. Адбываецца дзіўная рэч — інфляцыя адстае ад падзеньня курсу, цэны на рынку засталіся на ўзроўні, які быў да падзеньня курсу. Зараз Расея — самая танная краіна ў Эўропе.

РС: За дзень расейскі рубель патаньнеў на чвэрць. На ваш погляд, ЦБ проста падняў рукі дагары ці ня мог нічога зрабіць?

Суздальцаў: Усё, што можна, было зроблена. У нас зараз уліковая стаўка ЦБ 17%. Эканамісты пралічвалі, што стабілізацыя можа наступіць пры курсе у 80 рублёў. Ідзе нейкая палітычная гульня, улада кажа пра спэкулянтаў, але не называюцца іх імёны.

РС: Якія наступствы расейская дэвальвацыя можа мець для Беларусі?

Суздальцаў: Для Беларусі кепска тое, што цэны ў Расеі не пайшлі за курсам. Яны павінны былі падвысіцца разы ў два. Яны ня вырасьлі, на некаторыя тавары прэміюм-клясы яны нават зьнізіліся. У сярэднім цэны падвысіліся на 5-10%. Для беларускага экспарту гэта катастрофа.

РС: З вашых словаў вынікае тое, што гавораць і многія беларускія эканамісты: выхад — у дэвальвацыі беларускага рубля?

Суздальцаў: Так. Прычым хуткая і рэзкая. Інакш Беларусь спозьніцца. Я, як выхадзец зь Беларусі, маю досьвед жыцьця ў далярызаванай эканоміцы. Мы меркавалі, што і расейская эканоміка далярызаваная. Аказалася, што гэта ня так. Курс асобна, краіна асобна. Расея аказалася іншай. Не кажу, што добрай ці кепскай, але іншай. Для Беларусі наступствы дэвальвацыі ў Расеі ўскладняцца яшчэ і тым, што фактычна для яе закрыўся харчовы рынак Расеі.

Радыё Свабода, 16 сьнежня 2014
 
Дата публикации:16.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:842
 
Ключевые слова:
Инфляция Россия Исламское государство Нефть Мировой финансовый кризис Рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме