У наступным годзе завяршаецца рэалізацыя другога этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД, у ходзе якога ў транспартнай сферы вырашаны некаторыя важныя задачы, у тым ліку ў частцы ўзаемадзеяння ў сферы чыгуначнага транспарту, удасканалення тарыфнай палітыкі.
Ажыццёўлены комплекс работ па развіцці міжнародных аўтамабільных дарог, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання транспартнай інфраструктуры, распрацаваны прапановы па развіцці сістэмы электроннага дакументаабароту.
У Выканкаме различваюць, што ў межах трэцяга, заключнага, этапу Стратэгіі (2016—2020 гады) асноўныя намаганні краін СНД будуць сканцэнтраваны на рэалізацыі Прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва ў сферы транспарту на перыяд да 2020 года. Гэты дакумент прадугледжвае найперш устараненне інфраструктурных абмежаванняў на ключавых маршрутах міжнародных перавозак; актывізацыю супрацоўніцтва ў галіне марскога і рачнога транспарту; далейшае развіццё лагістычных падыходаў і ўкараненне інтэлектуальных транспартных сістэм.
Спецыялісты адзначаюць важнасць поўнамаштабнай рэалізацыі Пагаднення аб узгодненым развіцці міжнародных транспартных калідораў, што праходзяць па тэрыторыях дзяржаў СНД. Арганізацыйнай асновай гэтага выступае Каардынацыйны камітэт транспартных калідораў Садружнасці, створаны ў 2011 годзе, які забяспечвае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў краін — удзельніц Пагаднення.
Цяпер на прасторы СНД рэалізуецца шэраг буйных праектаў. Так, Казахстанам і Расіяй ажыццёўлены комплекс работ па развіцці транспартнага калідора Заходняя Еўропа — Заходні Кітай, рэканструяваны і пабудаваны ўчасткі міжнародных аўтамабільных дарог у складзе калідора Поўнач — Поўдзень у Азербайджане, рэалізаваны праект па фарміраванні калідора Казахстан — Туркменістан — Іран.
Што да працы па забеспячэнні транспартнай бяспекі, што праводзіцца органамі СНД, то, як адзначаецца ў паведамленні, пачалі функцыянаваць механізмы забеспячэння антытэрарыстычнай дзейнасці на чыгуначным транспарце, а таксама міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў галіне транспарнай бяспекі.
Рыхтуецца праект Стратэгіі забеспячэння транспартнай бяспекі на тэрыторыі дзяржаў СНД пры ажыццяўленні перавозак у міжнародных зносінах. Дакумент адлюстроўвае сістэму ўзгодненых падыходаў да супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі і можа быць прыняты на вясеннім 2015 года пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2014
Мінск, 8 снежня 2014