https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падзеньне цаны на нафту абваліла курсы акцыяў на фондавых рынках ЗША


Таргі на фондавых біржах ЗША завяршыліся ў пятніцу прыкметным падзеньнем асноўных індэксаў.
На таргах ў Нью-Ёрку індэкс Dow Jones, які ахоплівае 30 найбуйнейшых карпарацый ЗША, зьнізіўся амаль на 315 пунктаў, гэта значыць амаль на два адсоткі. Індэкс NASDAQ, які спэцыялізуецца на акцыях высокатэхналягічных кампаній, упаў на 1,2 адсоткі, а зводны індэкс S&P 500 панізіўся на 1,6 адсоткі.

Падзеньне коштаў акцый зьвязваюць з паніжэньнем цаны нафты і зніжэньнем попыту на гэтую сыравіну, што, на думку спэцыялістаў, сьведчыць аб запаволеньні эканамічнага росту ў шэрагу рэгіёнаў сьвету. Як адзначае газэта Wall Street Journal, гэта, у першую чаргу, тычыцца Кітаю. Паводле апублікаваных у пятніцу дадзеных, рост прамысловай вытворчасьці ў Кітаі ў лістападзе апынуўся ніжэйшы, чым чакалася.

Wall Street Journal адзначае таксама, што многія інвэстары асьцерагаюцца, што запаволеньне росту эканомікі можа распаўсюдзіцца на эўрапейскія краіны, Японію і нават Злучаныя Штаты, і ў сувязі з гэтым аддаюць перавагу пераводзіць свае ўкладаньні з акцый прамысловых кампаній у менш схільныя да рызыкі аблігацыі.

13 сьнежня 2014, Менск 
 
Дата публикации:13.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:889
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме