https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заклікае Кітай больш актыўна інвесціраваць у транспартна-лагістычны сектар


Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на перагаворах з намеснікам міністра транспарту Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Чаншунем, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Ва ўступным слове Анатоль Сівак адзначыў выключную важнасць узаемадзеяння дзвюх краін у транспартнай сферы і падрабязна спыніўся на перспектыўных напрамках супрацоўніцтва. У прыватнасці, міністр заклікаў кітайскі бок актыўна інвесціраваць у транспартна-лагістычны сектар Беларусі, прадпрыемствы па вытворчасці чыгуначнага рухомага саставу і суднаў для ўнутраных водных шляхоў, а таксама стварэнне кампаній, якія спецыялізуюцца на міжнародных аўтамабільных перавозках.

Таксама Анатоль Сівак падкрэсліў неабходнасць распрацоўкі пагаднення паміж Беларуссю і КНР у галіне аўтамабільных зносін, адзначыўшы пры гэтым, што айчынныя аўтаперавозчыкі праяўляюць вялікі інтарэс да рынку Кітая. Ван Чаншунь у сваю чаргу звярнуў увагу на адсутнасць адзінага міжнароднага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных перавозках, якое ўключыла б не толькі Беларусь і Кітай, але і краіны, праз якія праходзіць маршрут з Кітая ў Еўропу - Расію і Казахстан. Пры гэтым ён адзначыў, што кітайскі бок гатовы абмяркоўваць пытанне дазвольнай сістэмы з Беларуссю.

Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай авіяцыі Анатоль Сівак назваў адкрыццё авіярэйса Мінск-Пекін і звярнуўся з просьбай да кіраўніцтва Мінтранса КНР разгледзець магчымасць адкрыцця такога рэйса любой з кітайскіх авіякампаній. Ван Чаншунь падтрымаў прапанову і заўважыў, што пры зацікаўленасці авіяперавозчыкаў можна адкрыць рэйсы не толькі ў сталіцу, але і ў іншыя гарады Кітая.

Бакі адзначылі, што ў галіне чыгуначнага транспарту асаблівае значэнне набывае сумесная работа па развіцці сухапутнага маршруту перавозкі грузаў паскоранымі кантэйнернымі паяздамі з Кітая ў Еўропу, а таксама ўдзел кітайскага боку ў развіцці скорасных чыгуначных перавозак на тэрыторыі рэспублікі. Удзельнікі перагавораў выказалі ўпэўненасць, што інтарэс да ўдзелу ў гэтым праекце могуць праявіць як Расія, так і краіны Заходняй Еўропы.

Анатоль Сівак таксама высока ацаніў супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі ў сферы будаўніцтва аўтамабільных дарог. Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі развіваецца дзяржаўна-прыватнае партнёрства, сфарміравана і дзейнічае сістэма платных дарог, таму зацікаўленыя замежныя арганізацыі могуць пабудаваць і эксплуатаваць аўтадарогу ў далейшым. "Кітайскі бок гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з беларускімі калегамі ў сферы развіцця дарожна-транспартнай інфраструктуры, каб узняцца на больш высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння", - цытуе прэс-служба Мінтранса намесніка міністра транспарту КНР. Ван Чаншунь таксама спыніўся на асноўных тэндэнцыях развіцця транспартнай сістэмы ў Кітаі і пацвердзіў зацікаўленасць у рэалізацыі ўсіх абмяркоўваемых праектаў.

Акрамя таго, Анатоль Сівак і Ван Чаншунь дамовіліся прадаўжаць абмен думкамі па прававых і тэхнічных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама распрацаваць механізм па ўмацаванні далейшага супрацоўніцтва.

2 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2014
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Логистика Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме