https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уся беларуская прадукцыя абсалютна бяспечная


Аб гэтым заявіў 3 снежня намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі па выніках нарады ў Прэзідэнта аб прынятых мерах па зняцці забароны на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спіса.
"У нашых грамадзян не павінна быць і ценю сумнення. Усё, што рэалізуецца сёння ў гандлёвай сетцы: малочная, мясная прадукцыя, - абсалютна ўсё бяспечнае", - сказаў Ігар Гаеўскі.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі шматузроўневая сістэма забеспячэння якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. На першым этапе кантралюецца сыравіна, далей на прадпрыемстве арганізаваны ўнутраны вытворчы кантроль, а затым падключаецца Дзяржстандарт, які правярае на адпаведнасць паказчыкам якасці. Паралельна працуе ветэрынарная служба і санітарная служба Міністэрства аховы здароўя, якая праводзіць выбарачны дзяржаўны кантроль і нагляд, выносячы канчатковае рашэнне. "Калі хтосьці раптам недзе пракалоўся або недарабіў, або дапусціў хібы, мы заўсёды гэта выяўляем і не пускаем прадукцыю ў абарот", - сказаў Ігар Гаеўскі.

Ён выказаў перакананне, што беларуская сістэма нагляду і кантролю - адна з самых лепшых на ўсёй постсавецкай прасторы і ў краінах ЕС. У пацвярджэнне ён прывёў факты, што пры выбарачным адборы 6,6 тыс. проб толькі ў 6 пробах было знойдзена адхіленне ад нормы. "Адзінкавыя адхіленні могуць быць заўсёды. Але самае галоўнае - па іх прымаюцца строгія меры: здымаецца прадукцыя з рэалізацыі, прыцягваецца да адказнасці кіраўніцтва, юрыдычная асоба", - адзначыў Ігар Гаеўскі.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час беларускія прадпрыемствы будуць правераны на прадмет выканання ўсіх тэхналагічных і санітарных рэгламентаў.

3 снежня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1361
 
Ключевые слова:
Санитария Ветеринария Санкции Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме