https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапаноўвае Калінінградскай вобласці шэраг сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, транспартнай інфраструктуры


Пра гэта, як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, было заяўлена на сустрэчы прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з губернатарам расійскага рэгіёна Мікалаем Цуканавым 2 снежня ў Мінску.
Мясніковіч нагадаў аб плённых перамовах, якія ўжо адбыліся падчас візіту ў Беларусь дэлегацыі Калінінградскай вобласці. Важныя дамоўленасці дасягнутыя на сустрэчы губернатара з Аляксандрам Лукашэнкам, і беларускі ўрад гарантуе, што створыць усе ўмовы для іх рэалізацыі. 

Імпарт прадукцыі з Калінінградскай вобласці ў Беларусь на працягу гэтага года вырас на 66%, канстатаваў прэм`ер-міністр. Мясніковіч адзначыў, што Еўразійская эканамічная камісія не прымае ніякіх мер для стварэння добрасумленнай канкурэнцыі. Кіраўнік урада падкрэсліў, што для беларускай эканомікі, асабліва Мінпрама, важна ўрэгуляваць гэтае пытанне. 

Мясніковіч і Цуканаў сышліся ў меркаванні, што гандлёва-эканамічныя, інвестыцыйныя, культурныя, гуманітарныя кантакты паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю развіваюцца дастаткова паспяхова, і выказалі гатоўнасць працягваць працу ў гэтым кірунку. 

Пасля перамоў быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2015—2017 гады па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім аблвыканкамам і ўрадам Калінінградскай вобласці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2014
 
Дата публикации:02.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Каралевец Совместные предприятия Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме