https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 200 прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Казахстана і Малдовы бяруць удзел у маладзёжным інавацыйным форуме "Навука і бізнес" у Мінску


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).
Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковыя імкненні — 2014" і форум "Навука і бізнес" праходзяць 25—28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, 

На думку старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна, фармат міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі і маладзёжнага інавацыйнага форуму "з`яўляецца ўнікальным з пункта гледжання наладжвання камунікацый і прафесійных зносін".

"Такая пляцоўка дазваляе навучэнцам і студэнцкай моладзі прэзентаваць вынікі сваіх даследаванняў і наладжваць цесныя кантакты з вядучымі беларускімі і замежнымі вучонымі. Мне б вельмі хацелася, каб праведзеныя мерапрыемствы сталі яшчэ адным цэнтрам прыцягнення таленавітай моладзі ў навуковую сферу. Са свайго боку мы гатовыя аказаць усялякае садзейнічанне ў далейшым навуковым станаўленні найбольш адоранай моладзі і ва ўкараненні яе інавацыйных распрацовак у вытворчасць", — сказаў ён. 

Шумілін адзначыў, што многія маладзёжныя праекты, прэзентаваныя на розных выставах і мерапрыемствах, становяцца патэнцыяльнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які праводзіць Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях. Паводле яго слоў, зараз 79 праектаў (са 164 пададзеных на конкурс) накіраваны для далейшага праходжання экспертызы. Большасць з іх — праекты маладзёжнай намінацыі конкурсу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2014
 
Дата публикации:25.11.2014
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:1229
 
Ключевые слова:
Молодёжь Инновации Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме