Памер знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі, які, паводле даных на 1 кастрычніка, складае $13 млрд, застаецца ў зоне эканамічнай бяспекі.
Знешні дзярждоўг складае 17,8 працэнта ВУП, у той час як парогавае значэнне гэтага паказчыка 25 працэнтаў, адзначылі ў Мінфіне. Плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу склалі 7,7 працэнта валютнай выручкі пры парогавым значэнні 10 працэнтаў.
Унутраны дзяржаўны доўг Br41,8 трлн таксама не перавышае парога эканамічнай бяспекі. Унутраны дзярждоўг складае 5,5 працэнта ВУП пры парогавым значэнні 20 працэнтаў.
Плацяжы па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу (знешняга і ўнутранага) знаходзяцца на ўзроўні 6,7 працэнта даходаў рэспубліканскага бюджэту. Парогавае значэнне гэтага паказчыка - 10 працэнтаў.
Знешні дзяржаўны доўг з пачатку года павялічыўся на $603,3 млн, або на 4,8 працэнта (з улікам курсавых розніц). У студзені-верасні 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $4 млрд 721,8 млн. У тым ліку $4 млрд 387,5 млн прыцягнута ад урада і банкаў Расійскай Федэрацыі, $295,6 млн - ад банкаў КНР, $38,4 млн - ад МБРР, $0,3 млн - ад ЕБРР.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2014 года склала $4 млрд 76,9 млн. У тым ліку $2 млрд 652,5 млн выплачана ўраду і банкам Расійскай Федэрацыі, $1 млрд 23,2 млн - МВФ; $176,6 млн - Антыкрызіснаму фонду ЕўрАзЭС; $159,3 млн - банкам КНР, $52,5 млн - банку Венесуэлы, $12 млн - МБРР; $0,7 млн - па крэдытах ЗША; $0,1 млн - банкам Германіі.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2014 года склаў Br179,8 трлн і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br25,8 трлн, або на 16,7 працэнта.
Унутраны дзяржаўны доўг узрос з пачатку года на Br6,1 трлн, або на 17,1 працэнта (з улікам курсавых розніц). За студзень-верасень 2014 года размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на суму $35,5 млн і для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную $377 млн, і Br1 трлн 141,5 млрд. З пачатку 2014 года кампенсавана дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму $112,2 млн і Br220,3 млрд.
4 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
4 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА