https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанне з падатковым манеўрам Расіі павінна быць урэгулявана да ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе беларускім бокам


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка 3 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў занепакоенасць дэпутацкага корпуса пытаннем увядзення Расіяй падатковага манеўру. "Мы занепакоены гэтымі дзеяннямі Расіі і хочам, каб кіраўніцтва беларускага ўрада аб гэтым ведала. У нас сёння ёсць пэўныя праблемы з ратыфікацыяй гэтага дагавора, таму мы хацелі б, каб урад краіны за кароткі час вырашыў гэтыя пытанні, каб да ратыфікацыі дагавора сітуацыя была ўрэгулявана", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь заўсёды была прыхільніцай паслядоўных інтэграцыйных працэсаў. "Ні адна краіна не можа развівацца асобна ад іншых дзяржаў. Існаваць - можа, развівацца - не", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Іванчанка ў сваю чаргу падкрэсліў, што такія сітуацыі выклікаюць пэўную трывогу. "Мы цяпер знаходзімся на завяршальным этапе - ратыфікуем Дагавор аб ЕАЭС, і дакумент пойдзе ў работу. Але за гэты апошні крок вялікую адказнасць нясуць дэпутаты, таму што гэта далейшы запуск механізмаў. Прэзідэнт Беларусі падпісаў дагавор, ён падкрэсліў, што ёсць двухбаковыя дамоўленасці, якія павінны няўхільна выконвацца, але раптам з`яўляецца гэты падатковы манеўр. Гэта выклікае трывогу", - растлумачыў дэпутат.

3 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1314
 
Ключевые слова:
Евразийский союз Налоги Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме