Член Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, прадстаўнік ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, Сяргей Румас падкрэсліў, што падпісанне дагавора дасць магчымасць Беларусі, Расіі і Казахстану перайсці на прынцыпова новы ўзровень інтэграцыі, больш істотны і рознабаковы, чым у дзеючым Мытным саюзе. Ён таксама адказаў на пытанні членаў Прэзідыума, якія датычацца праблем, што ўзніклі ў час падрыхтоўкі дакумента, станоўчых і адмоўных фактараў, звязаных с новым этапам еўразійскай інтэграцыі, асноўных напрамкаў эканамічнага ўзаемадзеяння краін - членаў ЕАЭС, перспектыў галіновай міждзяржаўнай інтэграцыі.
Акрамя таго, на пасяджэнні разгледжаны пытанні аб удзеле членаў Савета Рэспублікі ў парламенцкіх слуханнях пад эгідай ААН на тэму "Забеспячэнне сацыяльна арыентаванага падыходу ў новых мэтах устойлівага развіцця: калектыўная адказнасць", чацвёртай штогадовай канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады "Усходняга партнёрства" і іншых мерапрыемствах міжнароднага характару, аб узнагароджанні ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі.
Як паведаміў раней старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мікалай Самасейка, дэпутаты плануюць разгледзець законапраект аб ратыфікацыі Дагавора аб стварэнні ЕАЭС на пасяджэнні 9 кастрычніка.
6 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
6 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА