https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёўскай вобласці ў студзені—жніўні 2014 года 13% усіх арганізацый былі стратнымі (за аналагічны леташні перыяд — 7,7%)


Аб гэтым паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне рэгіёну.
Па выніках васьмі месяцаў у вобласці налічвалася 114 стратных арганізацый. У студзені—жніўні 2013 года іх было 68. Пры гэтым сума чыстай страты стратных арганізацый склала 1,1 трлн. рублёў, ці ў 1,9 разу больш, чым за восем месяцаў 2013 года. 

Больш за ўсё стратных арганізацый у прамысловасці — 25,4%, сярод гасцініц і рэстаранаў — 12,5% і ў сельскай гаспадарцы — 10,8%. 

Паменшылася ў Магілёўскай вобласці і рэнтабельнасць продажу. Па выніках васьмі месяцаў гэтага года яна склала 4,6%, што на 1,3% ніжэй за адпаведны леташні перыяд. 

З адмоўнай рэнтабельнасцю за восем месяцаў спрацавалі гасцініцы і рэстараны вобласці — мінус 1,1%. Самыя нізкія паказчыкі рэнтабельнасці продажу ў рэгіёне — у арганізацый гандлю, па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (2,2%), прамысловасці (4,2%). 

Самая высокая рэнтабельнасць продажу — у сферы адукацыі (13,4%), прычым яна вырасла ў параўнанні з леташнім перыядам (11,4%). Высокія паказчыкі рэнтабельнасці продажу таксама на транспарце (12,1%), у сферы аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг (10,4%).

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 14 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:14.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:889
 
Ключевые слова:
Статистика Рентабельность Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме