https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2014 года зменшыўся на 0,9 працэнта і на 1 красавіка склаў $38 млрд 757,6 млн.


Такія даныя змешчаны ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.
Кароткатэрміновы валавы знешні доўг Беларусі на 1 красавіка 2014 года склаў $14 млрд 533 млн, зменшыўшыся ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года на 3,9 працэнта. Доўгатэрміновы валавы знешні доўг за студзень-сакавік дасягнуў $24,2 млрд, павялічыўшыся на 1 працэнт.

На долю органаў дзяржаўнага кіравання ў структуры валавога знешняга доўгу краіны на 1 красавіка прыпадала $12,7 млрд, што на 2,5 працэнта менш у параўнанні з данымі на пачатак года. Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання за першы квартал зменшыўся на 10 працэнтаў да $1,17 млрд.

Знешнія даўгавыя абавязацельствы беларускіх банкаў за студзень-сакавік скараціліся да $8,2 млрд, або на 0,3 працэнта. Што датычыцца нефінансавага сектара эканомікі, то яго даўгавыя абавязацельствы перад нерэзідэнтамі за першы квартал павялічыліся на 0,4 працэнта да $15 млрд. Даўгавая запазычанасць беларускіх кампаній перад прамымі інвестарамі за студзень-сакавік вырасла да $1,66 млрд, або на 4,5 працэнта.

Абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі ў I квартале 2014 года абышлося ў $2,6 млрд, што складае 16,8 працэнта ВУП. Пры гэтым плацяжы па асноўным доўгу склалі $2,2 млрд, плацяжы па працэнтах - $404,6 млн.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі, якія патрабуюць выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у будучы перыяд часу. Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

13 чэрвеня 2014, Мінск
Сятлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Госдолг Финансы Кредиты ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме