https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ААТ "Магілёўліфтмаш" паставіла ў Венесуэлу 48 ліфтаў


Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
Адгрузка праведзена на падставе падпісанага сёлета дагавора на пастаўку ліфтаў у Венесуэлу для рэалізацыі праекта жылога комплексу "Фуэртэ Цівуна" (Каракас). "Была праведзена вялікая праца па адаптацыі і сертыфікацыі ліфтаў паводле патрабаванняў венесуэльскага боку", — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства. У Каракасе магілёўскія спецыялісты рыхтуюцца да правядзення шэф-мантажу.

ААТ "Магілёўліфтмаш" з`яўляецца адным з вядучых вытворцаў ліфтавага абсталявання ва Усходняй Еўропе. Вытворчая праграма прадпрыемства налічвае каля 120 базавых мадэляў ліфтаў: пасажырскія, грузавыя, бальнічныя. Таксама вырабляюцца пад`ёмныя платформы для інвалідаў адкрытага і закрытага тыпаў з вертыкальным і нахільным перамяшчэннем, запасныя часткі і камплекты мадэрнізацыі ліфтаў, мачтавыя грузапасажырскія пад`ёмнікі і рабочыя платформы і інш.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:17.06.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1080
 
Ключевые слова:
Магілёў Венесуэла Лифтовое оборудование Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме