Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын і намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Лі Джыпінг. Таксама было падпісана рамачнае пагадненне паміж Банкам развіцця Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Уладзімір Драгун, з кітайскага - намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Лі Джыпінг.
Згодна з дакументамі, крэдытныя лініі будуць адкрыты тэрмінам на 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны перыяд, пад гарантыю беларускага ўрада. Заёмшчыкамі выступяць лідары банкаўскай крэдытна-фінансавай сістэмы Беларусі - ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ААТ "ААБ Беларусбанк".
Дакументы вызначаюць базавыя прынцыпы супрацоўніцтва фінансавых інстытутаў і органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне крэдытавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў сферы інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Сродкі крэдытных ліній плануецца накіраваць на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі рэспублікі ў сферы транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу.
Чакаецца, што паспяховы запуск крэдытных ліній выведзе крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на якасна новы ўзровень. "Мы спадзяёмся, што заключаныя дагаворы дадуць магчымасць рэалізаваць самыя смелыя і амбіцыйныя праекты нашых кліентаў як з кітайскага, так і з беларускага боку", - адзначыў Уладзімір Драгун.
Дзяржаўны банк развіцця Кітая выконвае функцыі інстытута развіцця ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, прадастаўляючы сярэдне- і доўгатэрміновае фінансаванне такім прыярытэтным галінам, як тэлекамунікацыі, транспарт, сельская гаспадарка, вугальная прамысловасць. Банк уключаны ў рэалізацыю буйнейшых інфраструктурных праектаў не толькі ў Кітаі, але і за яго межамі.
26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА