https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь змагла дасягнуць практычна ўсіх Мэт развіцця тысячагоддзя


Аб гэтым заявіў 24 кастрычніка каардынатар сістэмы ААН/Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўнікамі прадстаўніцтваў арганізацый сістэмы ААН у Беларусі.
"Вам удалося дасягнуць практычна ўсіх Мэт развіцця тысячагоддзя", - сказаў Санака Самарасінха. Ён нагадаў, што адпаведны дакумент аб гэтых мэтах быў падпісаны каля 15 гадоў таму. За гэты час у свеце ўдалося значна знізіць паказчык беднасці.

Санака Самарасінха заўважыў, што Беларусь заняла 53-ю пазіцыю ў індэксе чалавечага развіцця. Ён выказаў беларускаму міністру замежных спраў удзячнасць ад усёй каманды прадстаўніцтваў арганізацый сістэмы ААН у Беларусі. "Хачу сказаць, што ў Беларусі мы маем вельмі добрыя працяглыя адносіны з урадам, таксама як з грамадзянскай супольнасцю", - сказаў ён. Санака Самарасінха адзначыў, што, з`яўляючыся адной з краін - заснавальніц ААН, Беларусь прадаўжае адыгрываць актыўную ролю ў арганізацыі.

Таксама Санака Самарасінха падкрэсліў важнасць таго, што краінам ААН удалося пазбегнуць развязвання трэцяй сусветнай вайны, што і было адной з мэт стварэння арганізацыі. У тым ліку гэта заслуга і Беларусі. Пры гэтым ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў свеце ўсё роўна ёсць канфлікты, у тым ліку не так далёка ад беларускай тэрыторыі. Але ён выказаў спадзяванне, што праз перагаворы з дапамогай вопытных дыпламатаў можна вырашаць праблему лакальных канфліктаў.

24 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2014
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1356
 
Ключевые слова:
ООН Белорусская экономическая модель Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме