https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапануе пабудаваць у Бангладэш малочны камбінат і завод па апрацоўцы БРЖ


Аб гэтым 3 верасня йшла размова на сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з бангладэшскай дэлегацыяй, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Беларусь прапануе пабудаваць у Бангладэш малочны камбінат і завод па першаснай апрацоўцы буйной рагатай жывёлы (БРЖ).

Паводле слоў прэм`ер-міністра, Беларусь разглядае Бангладэш у якасці перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёвай Азіі.

"Практычна вырашана пытанне аб пастаўцы вялікай партыі беларускай тэхнікі ў Бангладэш да канца бягучага года. Можна сказаць нават больш: па ўсіх сельскагаспадарчых пытаннях, па пастаўках сельскагаспадарчай тэхнікі, ведаў і тэхналогій Беларусь гатова супрацоўнічаць і аказваць усебаковую падтрымку", - працытавалі Міхаіла Мясніковіча ў прэс-службе. Ён таксама запэўніў, што беларускі бок гатовы нарасціць аб`ёмы паставак калійных угнаенняў да поўнага задавальнення патрэбнасцей Бангладэш, у тым ліку ў рамках доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў. У прыватнасці, Беларуская калійная кампанія (БКК) і бангладэшская карпарацыя BADC падпісалі 2 верасня кантракт на пастаўку ў Бангладэш амаль 120 тыс. т калійных угнаенняў на суму $40 млн.

Бангладэшскі бок, у сваю чаргу, паведаміў аб зацікаўленасці ў адкрыцці ў нашай краіне гандлёвай палаты. Паколькі ў Бангладэш вялікае развіццё атрымала фармацэўтычная галіна, яе кампаніі гатовы пастаўляць сваю прадукцыю на беларускі рынак.

У выніку сённяшняй сустрэчы ўдзельнікі дамовіліся прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах і абмяняцца прапановамі па пытаннях, якія цікавяць абодва бакі. Дэлегацыю Бангладэш узначаліў старшыня праўлення Карпарацыі сельскагаспадарчага развіцця BADC Анварул Іслам Сікдэр. У яе склад увайшлі таксама прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Узаемны гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Бангладэш у 2013 годзе склаў $133 млн (экспарт - $115 млн, імпарт - $18 млн). Асноўны рост паставак паміж краінамі традыцыйна забяспечвалі калійныя ўгнаенні. З 2006 года Беларусь паставіла ў Бангладэш больш як 1,2 млн т калійных угнаенняў на суму больш як $500 млн.

3 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1383
 
Ключевые слова:
Беларусь-Бангладеш Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме