https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Латвія ўвяла татальную праверку багажа пасажыраў з Расіі і Беларусі: пад забаронай увоз мяса і малака


У сувязі з афрыканскай чумой свіней на ўсіх памежных пунктах Латвіі абвешчана надзвычайнае становішча і ўзмоцнены кантроль, паведамляе «Новый Калининград.Ru» са спасылкай на прэс-службу мытні па Калінінградскай вобласці.
Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажа ўсіх, хто прыбывае ў краіну з Беларусі і Расіі аўтамабільным, чыгуначным, марскім або авіятранспартам.

У багажы з гэтага часу забаронена правозіць многія прадукты нават для ўласнага карыстання. Пра гэта, спасылаючыся на дадзеныя, атрыманыя ад прадстаўніка ФМС РФ у Латвіі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Забарона распаўсюджваецца на мясныя прадукты, уключаючы сала, свежае або апрацаванае мяса, каўбасы, мясныя кансервы, мучныя вырабы з мясной начынкай, макароны, соусы і супы. Абмежаванне таксама дзейнічае на малако і малочныя прадукты і корм для хатніх жывёл, у склад якога ўваходзіць мяса ці малако.

Звязда, 9 жніўня 2014
 
Дата публикации:09.08.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:889
 
Ключевые слова:
АЧС Латвия Свинина Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме