Як паведаміла прэс-служба Мінскага аўтазавода, праграма мерапрыемства ўключала афіцыйную частку і тэст-драйв тэхнікі МАЗа. Перад удзельнікамі нарады выступілі генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" — кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Віктар Асноўскі, першы намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных, фінансавых і эканамічных пытаннях Валерый Іванковіч, прадстаўнікі тэхнічных і камерцыйных службаў завода.
На Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб`яднанага інстытута машынабудавання пад Мінскам былі прадстаўлены на тэст-драйв розныя ўзоры грузавой і спецыяльнай тэхнікі, аўтапаязды, кран, а таксама аўтобусы.
У гасцей была магчымасць пры наяўнасці адпаведнай катэгорыі праехаць за рулём выбранага транспартнага сродку ці ў якасці пасажыраў — у кабінах спартыўных аўтамабіляў "МАЗ".
У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 70 дылерскіх арганізацый і карпаратыўных партнёраў ААТ "МАЗ".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2014