https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адступіла: зьняла абмежаваньні для ўкраінскіх тавараў


Урад Беларусі спрасьціў доступ на беларускі рынак для вытворцаў з Украіны.
24 ліпеня прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падпісаў пастанову № 719, якая здымае абмежаваньні для доступу на беларускі рынак тавараў з краінаў — сябраў Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.

Украіна ўвяла спэцпошліны на малако, цукеркі і піва зь Беларусі
Пошліны ўведзеныя ў адказ на дыскрымінацыйныя і несяброўскія дзеяньні Беларусі ў адносінах да ўкраінскіх вытворцаў напояў і прадуктаў харчаваньня. Яны будуць дзейнічаць да 2017 году.

У адказ беларускі бок хоча дамагчыся ад Кіева адмены рашэньня ўкраінскай міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі ў дачыненьні да беларускіх тавараў.

Увесну беларускі ўрад увёў ліцэнзаваньне паставак у краіну цэмэнту, шкла, піва, макаронных і кандытарскіх вырабаў з усіх дзяржаваў, акрамя чальцоў Мытнага саюзу. У адказ на дыскрымінацыйныя дзеяньні Беларусі Ўкраіна ўвяла спэцмыта на беларускія прадукты.

Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка лічыць, што фармальна Беларусь як сябра Мытнага саюзу ня мела права ў аднабаковым парадку прымаць рашэньне аб адмене абмежаваньняў:

«Прэс Мытнага саюзу — ён больш жорсткі, чым зона свабоднага гандлю. Мы цяпер ня маем права прымаць нейкія аднамомантныя ці аднабаковыя рашэньні ў дачыненьні да ліцэнзаваньня, мыта. Ёсьць яшчэ пэўны запас часу — 2015–17 гады. Але ў любым выпадку сынхроннасьць дзеяньняў заключаецца ў тым, што ўсе тавары, што паступаюць на тэрыторыю Мытнага саюзу, павінны абкладацца аднолькавым мытам, падаткаабкладаньнем, кваціраваньнем. Мы ня можам у аднабаковым парадку штосьці адмяняць.

Што да крокаў у адказ з боку Ўкраіны, я ня думаю, што для краіны, якая ў 5 разоў меншая, яны будуць зьвяртаць увагу і штосьці адмяняць.

З пункту гледжаньня нашых эканамічных інтарэсаў 70% экспарту ва Ўкраіну — гэта нафтапрадукты. А экспарт малака — гэта ня так ужо і істотна».

Радыё Свабода, 25 ліпеня 2014
 
Дата публикации:25.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1530
 
Ключевые слова:
Товарооборот Беларусь-Украина Мытны саюз Таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме