https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі


Пра гэта паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрый Куптэль на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу, якая праходзіць 15 ліпеня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Беларусь адкрыла пасольства ў Эфіопіі ў верасні мінулага года, і на працягу дзевяці месяцаў мы актыўна працуем, наладжваем кантакты і сувязі з гэтай краінай і з іншымі краінамі Усходняй Афрыкі. Ужо ёсць дадатная дынаміка гандлёва-эканамічных адносін. У прыватнасці, па выніках першага паўгоддзя 2014 года беларускі экспарт у Эфіопію павялічыўся ў 18 разоў, і мы плануем захаваць гэту дынаміку і па выніках года", - адзначыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што ў асноўным Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі.

"Эфіопія ў большай ступені з`яўляецца сельскагаспадарчай краінай, прыкладна 60 працэнтаў ВУП прыпадае на долю сельскай гаспадаркі, там добра ведаюць трактары "Беларус". Мы актыўна працуем над аднаўленнем зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і спадзяёмся, што ў гэтым годзе новыя мадэлі нашых трактароў зноў выйдуць на палі гэтай краіны", - паведаміў пасол.

Акрамя таго, эфіопскі рынак мае патрэбу ў нафтахімічнай прадукцыі і прадукцыі Беларускага металургічнага завода. "Усходняя Афрыка актыўна будуецца, таму там запатрабавана наша металапрадукцыя. Таксама парк грамадскага транспарту мае патрэбу ў абнаўленні, для гэтага падыдзе прадукцыя МАЗа. Ёсць на гэтым рынку месца і БелАЗу", - адзначыў Дзмітрый Куптэль.

15 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1590
 
Ключевые слова:
Эфиопия Товарооборот Африка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме