https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў падпісаў кантракт на пастаўку ў Сербію 350 трактаракамплектаў на агульную суму амаль 3,5 млн еўра


Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
У Сербію будзе адпраўлена па 150 трактаракамплектаў "Беларус-622" і "Беларус-422", а таксама 50 - "Беларус-320.5". Тэхніку будуць збіраць у горадзе Нові Сад на вытворчай пляцоўцы кампаніі Belarus-Agropanonka, якая з`яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ "МТЗ" у краінах Балканскага рэгіёна. Ужо адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця зборачнай вытворчасці трактароў малой магутнасці.

Мемарандум аб стварэнні новай зборкі бабруйскай трактарнай тэхнікі ў Еўропе быў падпісаны ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербскую Рэспубліку, які завяршыўся 12 чэрвеня. "Прымаючы пад увагу цесныя сувязі кампаніі Belarus-Agropanonka са спажыўцамі ў краінах былой Югаславіі, рэалізацыя гэтых дакументаў дасць магчымасць трактарам з бабруйскім лагатыпам не толькі замацавацца ў Сербіі, але і выйсці на рынкі суседніх дзяржаў Балканскага паўвострава", - упэўнены на беларускім прадпрыемстве.

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў створаны ў 1945 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак да трактароў "Беларус". З 2007 года на прадпрыемстве асвоены выпуск малагабарытных трактароў серыі "Беларус-320". Сёння вытворчая праграма прадпрыемства налічвае 11 асноўных мадэлей трактароў і камунальнай тэхнікі на іх базе магутнасцю ад 30 да 62 к.с.

20 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1431
 
Ключевые слова:
Бабруйск Сербия Тракторостроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме