https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» плануе ў 2014 годзе пачаць здабычу нафты ў Эквадоры


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення развіцця міжнароднага бізнесу прадпрыемства Андрэй Бохан.
Размова ідзе аб сумеснай распрацоўцы дзеючага нафтавага радовішча Армадыльё з прымяненнем другасных і трацічных метадаў павышэння нафтааддачы.

«Мы спадзяёмся, што 1 жніўня будзе падпісаны кантракт. Сутнасць праекта ў наступным: мы прыходзім на разведанае радовішча з інвестыцыямі і самымі сучаснымі тэхналогіямі павышэння нафтааддачы пласта. За кошт гэтых тэхналогій значна павялічваем мяркуемы аб’ём здабычы нафты, а эквадорскі ўрад купляе яе па пэўным тарыфе. Словам, геаграфія месц, дзе беларусы здабываюць вуглевадароды, павінна пашырыцца яшчэ на адну дзяржаву», — адзначыў Андрэй Бохан.

Каманда спецыялістаў інстытута «БелНДПІнафта» і супрацоўнікаў філіяла «Беларуснафты» ў Эквадоры прадставіла на разгляд эквадорскага боку тэхніка-эканамічную прапанову. Рэалізоўваць праект плануецца з эквадорскай сэрвіснай інжынірынгавай кампаніяй «Эдзінпетроль».

Будзе рэалізоўвацца і трохбаковае пагадненне аб стварэнні кансорцыуму для сумеснай разведкі і распрацоўкі 28-га блока на паўднёвым захадзе Эквадора, які падпісалі «Беларуснафта», эквадорская дзяржаўная кампанія «Петраамазонас» і «Энап» (Чылі). Кантракт уключае чатырохгадовы перыяд разведкі і 20-гадовы працэс асваення і эксплуатацыі радовішча пры ўмове адкрыцця камерцыйных запасаў. Гэты кантракт вельмі перспектыўны, паколькі разлічаны на даволі працяглы перыяд. Бакі вызначылі мадэль і формы ўзаемадзеяння, узгаднілі асноўныя юрыдычныя, фінансавыя і вытворчыя аспекты супрацоўніцтва.

Звязда, 17 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:17.06.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:953
 
Ключевые слова:
Эквадор Нефтепереработка Белоруснефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме